Выстаўка «Таямнічая шафа — БАТЛЕЙКА»


Ці бачылі вы калі-небудзь, як адчыняе свае дзверцы батлейка, як ажываюць лялькі, як пачынаюць расказваць сваю гісторыю, як вучаць добраму і цудоўнаму? Не бачылі?

Тады запрашаем Вас здзейсніць незвычайнае і цікавае падарожжа ў краіну батлеечнага тэатра.
У вас ёсць унікальная магчымасць напярэдадні і падчас беларускіх калядаў дакрануцца да мастацка – культурнай спадчыны беларусаў наведаўшы выстаўку традыцыйнай БАТЛЕЙКІ, пазнаёміцца з яе канструкцыяй і рознымі відамі, паходжаннем назвы.
Двухпавярховая драўляная скрыня, якая нагадвае царкву ці дамок, расчынецца і пачнецца падзея і ў верхнім і ніжнім ярусах. І драўляныя лялькі ажывуць, рухаючыся на стрыжнях па прарэзах у падлозе ярусаў.

✔У музее пад час Ражства адбыўся сапраўдны цуд: тут можна сустрэць адразу аж ЧАТЫРЫ батлейкі.

Кошт:
школьнікі - 2 Br.
дарослыя - 4 Br.
экскурсія - 8/16 Br.
Чакаем вас з 10:00 да 19:00 кожный дзень, ПН - выхадны.
Тэлефон: 77-79-99

✔✔У рамках выстаўкі 18 снежаня ў 14.00 запрашаем на мастер-клас па вырабу па Пальчыкавых ЦАЦАК!!! Падрабязнасці па спасылцы: http://molodechno-mokm.museum.by/node/58320

448