Дзяржаўная ўстанова «Мінскі абласны краязнаўчы музей»

Дзяржаўная ўстанова «Мінскі абласны краязнаўчы музей» створаны ў г. Маладзечна ў 1959 г. З 2006 г. працуе ў новым будынку. У верасні 2011 г. адкрыта новая экспазіцыя «Гісторыя Міншчыны са старажытных часоў да пачатку XX ст.», з 2013 г. — экспазіцыя «Прырода Міншчыны», галоўны праект 2022 г. — экспазіцыя «Памяць і боль Мінскай зямлі», прысвечаная генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Асноўны фонд музея па стане на 01.01.2024 налічвае 52 836 музейных прадметаў і размеркаваны па 36 фондавых калекцыях. Фонд навукова-дапаможных матэрыялаў налічвае 28 771 адзінку захоўвання.

Асаблівая ўвага надаецца працы з моладдзю.

Распрацоўваюцца новыя формы работы:

Больш падрабязную інфармацыю аб музеі, экспазіцыі, фондах і паслугах вы зможаце знайсці ў іншых раздзелах сайта «Наведвальніку» і «Афіша».

!!!Ажыццяўленне працэдур па выдачы пісьмовых паведамленняў аб тым, што заключэнне (дазвольны дакумент) на вываз культурных каштоўнасцяў не патрабуецца, вырабляецца супрацоўнікамі аддзела навукова-метадычнай работы

Яхімавіч Эльвіра Алегаўна, (80176) 556820

Лянкевіч Таіса Леанідаўна, (80176) 556820

Графік працы: Панядзелак-Пятніца з 8-30 да 13-00, з 14-00 да 17-30.

Выхадныя дні: субота-нядзеля.

Навіны

Афiша