Выстаўка «Песняры роднага краю»

У Мінскім абласным краязнаўчым музее 10 чэрвеня, адбылося ўрачыстае адкрыццё  выстаўкі "Песняры роднага краю", прысвечаную 140-годдзю  з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа у рамках ХХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2022"  Народныя паэты Беларусі Янка Купала і Якуб Колас ўпісалі сваёй творчасцю выдатныя старонкі ў гісторыю беларускай літаратуры, іх творы ілюструюць цэлую эпоху ў культурным жыцці нашай краіны. Жыццё і дзейнасць паэтаў і празаікаў, драматургаў і перакладчыкаў, крытыкаў і публіцыстаў, настаўнікаў літаратурнай моладзі працятыя высакароднасцю, неабыякавасцю, грунтоўным стаўленнем да ўсяго, вернасцю прынцыпам, любоўю да роднай зямлі.

На выстаўцы прадстаўлены рукапісы іх твораў, прыжыццёвыя зборнікі прозы, паэзіі 1908 - 1956 гг., творы жывапісу, графікі, скульптуры і асабістыя рэчы Янкi Купалы i Якуба Коласа з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Колоса, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і Мінскага абласнога краязнаўчага музея. Акрамя таго літаратурныя музеі прадставілі копіі дакументаў з узорамі почыркаў паэтаў. Да рэчы па почырку Янкі Купалы быў створаны шрыфт “Пясняр”, выкарыстаць дадзеную распрацоўку можа кожны жадаючы. Мэта выставачнага праекта –захаваць гістарычную і культурную спадчыну, а таксама абудзіць у наведавальнікаў цікавасць да творчасці беларускіх класікаў.
https://mlyn.by/11062022/asabistyya-rechy-i-rukapisy-tvora%d1%9e-kupaly-i-kolasa-mozhna-%d1%9ebachycz-u-ablasnym-muzei-maladzechna/

675