Выстаўка «Заўседы з вамі. Міхаіл Фінберг»

10 чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Заўседы з вамі. Міхаіл Фінберг” у кінатэатры “Радзімы” (выстаўка падрыхтавана супрацоўнікамі Мінскага абласнога краязнаўчага музея) у рамках ХХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2022" Міхаіл Якаўлевіч Фінберг - быў Народным артыстам Беларусі, савецкім і беларускім дырыжорам, прафесарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, мастацкім кіраўніком і дырэктарам заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь.
Разам з калектывам Фінберг стварыў і запісаў анталогію беларускай песні і паэзіі: тры дзесяткі праграм на вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Адама Міцкевіча і іншых майстроў слова сваёй краіны. Міхаіл Якаўлевіч быў нязменным дырыжорам фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна”, музычнага фестывалю “Славянскі базар” і інш.

664