Рэспубліканскае мерапрыемства "Культурная сталіца Беларусі 2021"

У рамках рэспубліканскіх мерапрыемстваў "Культурная сталіца Беларусі 2021" у Барысаве 12 жніўня адбылося Музейнае свята дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Сумесная выстава ДУ "Барысаўскі аб'яднаны музей" і ДУ "Мінскі абласны краязнаўчы музей"- "Крыніца натхнення"-гасцінна расчыніла дзверы барысаўчанам і гасцям горада. Сярод экспанатаў жыхары Барысава убачаць і работы маладзечанскіх мастачак:

лялькі В.Чэрвонцавай (фота 5), выцінанку Е.Чэрвонцавай (фота 5),

пано з саломкі Л.Валковіч-Борыс (фота 3 ,4).

Народныя майстры Е.Кандраценка і С.Жэнская правялі майстар-класы па саломапляценню і ткацтву.

Святочны настрой на мерапрыемстве стваралі народныя ансамблі "Явор" і "Братка беларус".

724