Удзел Мінскага абласнога краязнаўчага музея ў адкрыцці новага будынка ДУ "Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей"

23 верасня ў г.Чэрвень адбылася грандыёзная падзея - адкрыццё новага будынка ДУ "Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей".
Дырэктар Мінскага абласнога краязнаўчага музея Чарнецкая А.А. правяла экскурсію для старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Турчынава А.Г. і гасцей мерапрыемства.

У залах Чэрвеньскага музея былі рэалізаваны 2 выставачных праекта з удзелам раённых музеяў Мінскай вобласці: "Гісторыя і памяць малой радзімы" (праект, над якімі музеі працавалі на працягу апошніх двух гадоў) і "Вобразы роднага краю" (творы членаў Беларускага саюза мастакоў - Шкарубы В.Ф., Рэпіна Б.Ф., Пісарэнкі С.А., Барабанцава В.К. і іншых сучасных аўтараў).

Шчыра рады за калег і жадаем творчага натхнення, новых ідэй, пазітыўных думак і сіл для рэалізацыі смелых і цікавых праектаў!

916