Навінка! Экскурсія з QR-кодамі

Мінскі абласны краязнаўчы музей стварыў сваю старонку з аўдыёгідам на платформе для падарожнікаў "izi.TRAVEL".

Для таго каб скарыстацца аўдыёгідам вам патрэбны толькі свой смартфон і доступ ў Internet. Бясплатную праграму "izi.TRAVEL" можна спампаваць як для OS Android (версія 6.0 і вышэй) з Google Play Store, так і для iOS (версія 12.0 і вышэй) з Apple App Store.

Цяпер наведвальнікі музея могуць праслухаць бясплатныя экскурсіі або прачытаць ўводныя тэксты да вітрын пастаяннай экспазіцыі "Гісторыя Міншчыны ад старажытных часоў да пачатку ХХ стагоддзя".

Прыемнага вам баўлення часу!

853