Нам – 60!!!

31 ліпеня 1959 г. было прынята рашэнне аб стварэнні Маладзечанскага абласнога краязнаўчага музея. Менавіта так называўся наш музей спачатку, бо Маладзечна тады быў абласным горадам. З пераносам цэнтра вобласці ў г.Мінск музей так і застаўся абласным, толькі змянілася тэрытарыяльнае дзяленне.

Ўжо 60 гадоў музей збірае, беражліва захоўвае і папулярызуе артэфакты, якія тычацца Мінскай вобласці. 13 снежня 2019 г. музей адсвяткаваў сваё 60-годдзе. На ўрачыстасці прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінаблвыканкама, Маладзечанскага райвыканкама, Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, рэспубліканскіх і раённых музеяў, устаноў культуры г.Маладзечна, творчай эліты рэспублікі.

У святочную атмасферу гасцям дапамог пагрузіцца струнны ансамбль "Амелія" "Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага". Пасля кароткага экскурсу па гісторыі музея адбылося ўзнагароджанне работнікаў ганаровымі граматамі Мінскага аблвыканкама і Маладзечанскага райвыканкама. На працягу вечара дырэктар і работнікі музея пачулі шмат прыемных слоў і пажаданняў ад гасцей мерапрыемства.

658