Адкрылася выстава Міхаіла Нуднова «РОСТАНІ»

26 красавіка ў 16 гадзін у Мінскім абласным краязнаўчым музеі ў цёплай сямейнай атмасферы адбылося адкрыццё выставы жывапісу і скульптуры Міхаіла Міхайлавіча Нуднова "РОСТАНІ". Асноўнай тэмай творчасці Міхаіла Нуднова з'яўляецца прырода, якая зачароўвае сваёй прыгажосцю. У ёй мастака прыцягваюць жывапісныя пейзажы родных ваколіц, у якіх асаблівую ролю для яго гуляе сонечнае святло, патаемнасць некранутай прыроды, глыбіня рачулак, азёр, сажалак. Асабліва зачароўвае імгненная зменлівасць, мігаценне святла, навакольнае асяроддзе. Паспець ухапіць і адлюстраваць сваё стаўленне да ўбачанага - вось што займае майстра ў момант стварэння яго твораў. Што датычыцца яго працаў з керамікі , то іх Міхаіл Міхайлавіч стварае ў складанай тэхніцы падпаліванага роспісу. Творы Міхаіла Нуднова знаходзяцца ў мастацкіх галерэях, прыватных калекцыях, а таксама фондах музеяў Беларусі.

Выстава будзе працаваць да 12 мая.

Чакаем усіх ахвотных па адрасе г. Маладзечна, вуліца Партызанская 3.

Час працы: 10:00 - 18:00. Панядзелак - выхадны.

399