Навукова-асветніцкая дзейнасць музея

Штогод Мінскі абласны краязнаўчы музей абслугоўвае тысячы наведвальнікаў, сярод іх шмат навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. У музеі праводзіцца мноства выстаў, лекцый, музейных заняткаў і экскурсій. Асноўнай формай навукова-асветніцкай працы з'яўляюцца экскурсіі. Праводзяцца яны і на выставах. Экскурсіі з'яўляюцца часткай выхаваўчага працэсу і арганізацыі вольнага часу насельніцтва. Навуковымі супрацоўнікамі музея праводзяцца экскурсіі рознай тэматыкі, дзякуючы якім наведвальнікі музея могуць пазнаёміцца з духоўнай і матэрыяльнай культурай нашых продкаў і насычанай і цікавай гісторыяй края.

Акрамя захоўвання і экспанавання гістарычных фондаў, музей таксама вядзе навукова-даследчую работу па вывучэнню гісторыі свайго рэгіёна. Таксама супрацоўнікі музея рэгулярна рыхтуюць лекцыі, якія чытаюць ва ўсіх навучальных установах горада. Усё гэта станоўча адбіваецца на развіцці музея, прыцягвае цікавасць грамадства да гісторыі рэгіёну.

Асаблівая ўвага надаецца рабоце з моладдзю. Цесныя кантакты наладжаны з рознымі арганізацыямі Маладзечанскага раёна і Мінскай вобласці. Для навучэнцаў і студэнтаў распрацаваны комплексныя мерапрыемствы, тэматычныя экскурсіі і лекцыі з улікам навучальных праграм школ, сярэдне-спецыяльных навучальных ўстаноў, узроставых асаблівасцяў.

Немалаважным з'яўляецца і ўдзел музея ў Нацыянальным форуме"Музеі Беларусі" (2012 г, 2014 г., 2016 г.), дзякуючы якім музей не толькі прадстаўляе сваё працы і дзеліцца вопытам, але таксама прыцягвае ўвагу да свайго рэгіёну гледачоў з іншых рэгіёнаў, краін. Так напрыклад на Першым Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі" (2012 г.) перад ДУ "Мінскі абласны краязнаўчы музей" стаяла задача прадставіць усе музеі Мінскай вобласці.