ВЫСТАЎКА графікі і скульптуры Аляксандра Фінскага "Спявак культуры края"


11 чэрвеня ў 12.30 ў рамках ХХ нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзі урачыстае адкрыццё персанальнай выставы скульптара, ураджэнца Мінскай вобласці, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандра ФІНСКАГА «Спявак культуры краю»
Аляксандр Міхайлавіч Фінскі - беларускі скульптар, прафесар кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне», узнагароджаны медалём Ф. Скарыны за ўклад у беларускае мастацтва.
Аляксандр Міхайлавіч - аўтар мноства помнікаў і скульптурных кампазіцый, устаноўленых у розных кутках Беларусі. У г. Маладзечна ўсталяваны дзве яго скульптуры: на ўездзе ў горад з боку г.Мінска сімвал горада - «Маці Божая Пакрава», каля Палаца культуры - экалагічны знак "Зямля і неба".
На выстаўцы “Спявак культуры краю” прадстаўлена каля 50 яго работ: фігуры грацыёзных танцорак і натхнёных мастакоў, анёлы, якія ўвасабляюць мацярынства, святы, сакральны сэнс, экстрасэнсорыка творчасці і бесперапыннасць часу ... Напрыклад, “Вясна” - гэта тэма прыроды, перспектывы мацярынства, момант зараджэння новага жыцця. Сонца, прырода і чалавек.
Створаныя скульптарам фігуры нельга аднесці да якой-небудзь адной тэматыкі. Тут ёсць адсылкі да эпохі Адраджэння, да беларускіх літаратараў, сацыяльных з'яў, заключаных у алегарычную абалонку. Але, улічваючы, што сучаснае мастацтва імкнецца да сімбіёзу вобразаў, тэхнік, аўтар гарманічна спалучае скульптуру і, напрыклад, графіку. Яго графіка звязана са скульптурай, яна шмат у чым скульптурная і таму такая цікавая. 
Сам аўтар характарызуе сваю творчасць як дыялог паміж сваімі думкамі і матэрыялам, які можа быць як сааўтарам, так і праціўнікам. Калі ты яго разумееш, улічваеш яго пластычныя магчымасці, гэта дае яшчэ большую выразнасць ў творы. Што тычыцца манументальнага мастацтва, калі  сацыяльны заказ кладзецца на душу, то, вядома, гэта вялікае шчасце для мастака. Ён працуе з зусім розным матэрыялам - бронзай, гранітам, дрэвам, мармурам і гіпсам.
Кошт білету:
дашкольнікі - бясплатна
школьнікі - 2 Br.
дарослыя - 4 Br.
экскурсія - 8/16 Br.
Чакаем вас с 10:00 до 19:00 кожны дзень, ПН - выхадны
Падрабязнасці па тэлефону: 77-79-99

365