Пастаянная экспазіцыя «Гісторыя Міншчыны ад старажытных часоў да пачатку ХХ стагоддзя»


Пастаянная экспазіцыя "Гісторыя Міншчыны ад старажытных часоў да пачатку ХХ стагоддзя".
Яна размясцілася на плошчы ў 175 кв.м. У ёй прадстаўлена каля дзвюх тысяч экспанатаў. Галоўнай асаблівасцю экспазіцыі з'яўляецца само афармленне залы. Спалучэнне традыцыйных і нетрадыцыйных канструкцый вітрын, іх каляровае рашэнне, асаблівасці асвятлення і чатырохметровыя банеры ствараюць асаблівы эмацыйны фон экспазіцыі. Дзякуючы такому архітэктурна-мастацкаму рашэнню экспазіцыя не выглядае перанасычанай, у ёй прысутнічае густ і пачуццё меры. Экспазіцыі папярэднічае габелен "Старажытныя гарады Мінскай вобласці", выраблены на замову музея на Барысаўскім камбінаце дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя А.М.Кішчанка (мастак Э.Рымаровіч).

Экспазіцыя ўключае раздзелы:
- "Першабытнаабшчынны лад на тэрыторыі Міншчыны і пераход да феадальных адносін"
- "Край у складзе старажытнарускай дзяржавы Х—ХІІ стагоддзяў"
- "Міншчына ў складзе Вялікага Княства Літоўскага"
- "Край у складзе Рэчы Паспалітай"
- "Міншчына ў складзе Расійскай імперыі"
- "Культура Міншчыны канца ХIX—пачатку ХХ стагоддзя"
- "Рэлігійныя канфесіі"
- "Гарадскі і сялянскі побыт канца ХІХ—пачатку ХХ стагоддзя"

Галоўная мэта экспазіцыі Мінскага абласнога краязнаўчага музея — дапамагчы думаць, аналізаваць і ганарыцца гістарычнай і культурнай спадчынай Беларусі.

КОШТ: дашкольнікі - бясплатна, дзеці - 3 Br., дарослыя - 6 Br., экскурсія - 9/18 Br.

Чакаем вас з 10:00 да 19:00 кожный дзень, ПН - выхадны.
Тэлефон: 77-79-99

6438