Выстаўка, прымеркаваная да Міжнароднага жаночага дня

5 сакавіка ў Палацы культуры горада Маладзечна прайшла серыя мерапрыемстваў, якія з'яўляюцца часткай рэспубліканскага конкурса "Жанчына года Беларусі - 2019": цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога конкурса "Жанчына года Міншчыны - 2019", падведзены вынікі абласнога конкурса сярод СМІ "Сучасніцы Міншчыны", ушанаванне жынчын-лідараў, ветэранаў жаночага руху "Грамадскае прызнанне - 2019".

Падчас святочных мерапрыемстваў Мінскі абласны краязнаўчы музей прадставіў для гасцей выстаўку, прымеркаваную да Міжнароднага жаночага дня, на якой былі прадстаўлены рэчы, фатаграфіі, дакументы з фондаў музея, якія належалі некаторым адметным жанчынам Маладзечанскага края.

771